Кромэр: Быць маці ў Беларусі — гэта часамі стыгма

October 13, 2011 — main1ain

Чаму ў дзвюх трацінах беларускіх сем'яў толькі адно дзіця? На пытанне адказвае Жанна Кромэр, даследчыца, каардынатарка феміністычнай групы "Крапіва Беларуская"

Аўтар: Сьвятлана Адзінец 13.10.2011 14:35

Паводле афіцыйных звестак ад 12 кастрычніка 2011 г., у Беларусі 1,2 млн сем'яў выхоўвае дзяцей. З іх у 65,7% выхоўваецца адно дзіця, у 28,9% — два. Трох і больш дзяцей маюць каля 5% сем’яў.

 

 

Еўрарадыё: У дзвюх трацінах беларускіх сем’яў выхоўваецца адно дзіця. Чаму?

Жана Кромэр: Я не толькі феміністка, я адношуся акурат да тых бацькоў, якія маюць адно дзіця, хаця хацелі б мець больш. Я нарадзіла свайго сына, калі была, як кажуць, зусім маладая і дурная, і вельмі закаханая. Я не вельмі разумела, што мяне чакае. Цяпер сын ужо вялікі. Але ад 20 да 30 гадоў, калі жанчына ў найлепшым фізічным стане, я не нарадзіла больш. Па некалькіх прычынах. Першая — фінансавая. Я думаю, гэтая прычына найбольш распаўсюджаная. Часта людзі не даюць сабе рады нават з адным дзіцём, а з двума-трыма ты адразу ніжэй за плінтус. Ты нічога не можаш сабе дазволіць і, што самае страшнае, шмат чаго не можаш дазволіць дзіцяці. Не можаш купіць добрыя рэчы, аддаць на ангельскую мову ці ў платныя гурткі — і гэта вельмі цісне. Да таго ж шмат каму проста няма дзе жыць. Як кажуць, не хочацца пладзіць басоту. Хаця ў мяне, напрыклад, вельмі развітое пачуццё мацярынства, мне хочацца яшчэ дзяцей, мне хацелася іх усё жыццё, але я проста не дазволіла сабе, бо вельмі цяжка глядзець, калі тваё дзіцё недаядае ці не мае рэчаў, якія хоча мець, і не можа развівацца так, як павінна, ці калі, не дай Бог, яшчэ захварэе. Вельмі балюча глядзець на матак, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Гэта можа здарыцца з кожнай. Бацькі, на жаль, часта проста сыходзяць ад хворых дзяцей. Няшчасныя жанчыны цягнуць на сабе хворых дзетак, не маючы дапамогі ні ад бацькі, ні ад дзяржавы. Другая праблема — няма ад каго нараджаць. Мужчыны ў краіне, натуральна, ёсць, але вельмі многія з іх алкаголікі. Калі жанчына не проста ідзе за сваім пачуццём, а думае галавой, то будзе шукаць бацьку сваім дзецям, які і перадаў бы здаровыя гены, і займаўся б дзіцём, выхоўваў яго. Такіх адказных і здаровых, непітушчых мужчын мала. На іх вялікі попыт, але іх не хапае.

ПРАЦЯГ РАЗМОВЫ

 

Post new comment

  • Web page addresses and e-mail addresses turn into links automatically.
  • Allowed HTML tags: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Lines and paragraphs break automatically.

More information about formatting options